Бэз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бэз

Бэз звычайны (Syringa vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Syringa L., 1753

Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32994
NCBI  24208
EOL  38055
GRIN  g:11814
IPNI  28423-1

Бэз[3] (Syringa) — род кустоў, які належыць сямейству маслінавыя (Oleaceae). Род уключае каля дзесяці відаў, распаўсюджаных у дзікім стане ў Паўднёва-Усходняй Еўропе (Венгрыя, Балканы) і ў Азіі, пераважна ў Кітаі.

Адзінага меркавання аб класіфікацыі роду Syringa пакуль не існуе. Па дадзеных розных крыніц, род уключае ад 22 да 36 відаў. Амаль усе яны ў натуральных умовах растуць у горных раёнах розных рэгіёнаў Еўразіі. Многія віды здаўна ўжываюцца ў азеляненні, аднак найбольшай папулярнасцю карыстаюцца сарты, атрыманыя на іх аснове. Сусветны сартымент гэтай культуры налічвае больш за 2300 апісаных сартоў, пры гэтым дзве траціны з іх атрыманы з удзелам бэзу звычайнага. Сарты адрозніваюцца па афарбоўцы, форме і памеры кветак, тэрмінах цвіцення, вышыні і габітусу кустоў і г. д.[4]

У International Register and Checklist of Cultivar Names in the Genus Syringa L. сарты апісваюцца з указаннем формы кветкі — просты (S), махрысты (D) і кода афарбоўкі: белая (I), фіялетавая (II), блакітнаватая (III), бэзавая (IV), ружаватая (V), мажэнтавая (VI), пурпурная (VII), складаная ці пераходная (VIII)[5].

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Савушкина И. Г. Род Syringa L. в коллекции ботанического сада таврического национального университета им. В. И. Вернадского // Вісті Біосферного заповідника "Асканія - Нова". — 2012. — Т. 14. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2014.
  5. International register and checklist of cultivar names in the genus Syringa L. (Oleaceae). — 2003. — P. 280.
  6. Entry for Syringa L. (англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (last updated Sept 24, 1997). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2012. Праверана 17 сакавіка 2011.
  7. Бэз: інфармацыя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 1999. Праверана 1 красавіка 2015. на сайце GRIN (англ.) (Праверана 27 снежня 2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Syringa