Да 1800 г. гэты папугай быў даволі шырока распаўсюджаны. Аднак хуткае засяленне вострава, знішчэнне лясоў, якія замяняліся зернавымі, бананавымі і іншымі плантацыямі, а таксама пераслед дзеля яркага апярэння і мяса, прывяло да знікнення віду. Да 1849 заставалася ўсяго 19 асобін, якія жылі у аддаленых раёнах. Папуляцыі не ўдалося аднавіцца. Апошні папугай быў забіты прыблізна ў 1864 годзе ў ваколіцах балота Сьенага-дэ-Сапата. Па непацверджаных дадзеных гэтыя птушкі жылі да 1885 года.
Зноскі
↑Напісанне Трохкаляровы ара ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.442