Трыдакна гіганцкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трыдакна гіганцкая
Giant clam or Tridacna gigas.jpg
Трыдакна гіганцкая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tridacna gigas Linnaeus, 1758

Сінонімы
Chama gigantea Perry, 1811
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  80829
EOL  2926830
FW  153295

Гіганцкая трыдакна[1] (Tridacna gigas) — буйны від марскіх двухстворкавых малюскаў, які жыве ў рыфах Ціхага і Індыйскага акіянаў.

Даўжыня ракавіны можа дасягаць да 1,2 м, а маса буйных асобнікаў можа перавышаць 200 кг[2]. Працягласць жыцця часта перавышае 100 гадоў.

Гіганцкая трыдакна з'яўляецца тыповым фільтратарам, які атрымлівае ежу з аднаклетачных водарасцей і мікраарганізмаў, якія нясе ў сабе вада.

Можа вырабляць жэмчуг, памеры якога часта ўражваюць, але ён не мае ювелірнай каштоўнасці. Найбуйнейшая, дакументальна пацверджаная жамчужына мела даўжыню 24 см, шырыню 14 см, вышыню 15 см і вагу 6,4 кг (жамчужына Лаа-Цзы)[3].

У 1956 годзе на востраве Ісігакі (Японія) быў знойдзены малюск даўжынёй 1,15 м і вагой 333 кг[4]. Гэта быў самы вялікі малюск на Зямлі, згодна з Кнігай рэкордаў Гінеса.

Зноскі

  1. Трыдакна гіганцкая ў арт. Трыдакна /Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  2. Giant Clam Tridacna gigas
  3. Cobb, W. D. 1939. The Pearl of Allah. Natural History, 44(4): 197-202
  4. Knop, Daniel. Giant clams a comprehensive guide to the identification and care of Tridacnid clams. Ettlingen: Dähne Verlag, 1996, ISBN 3921684234