Трыумфальная арка (Маладзечна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трыумфальная арка ў Маладзечне
Трыумфальная арка

Трыумфальная арка — манумент, узведзены ў Маладзечне ў 1929 годзе ў гонар кіраўніка Польшчы Юзафа Пілсудскага і зруйнаваны на пачатку 1960-х гадоў. Адкрыццё аркі адбылося падчас урачыстасцей, прысвечаных святкаванню дзесяцігоддзя 86-га пяхотнага палка Войска Польскага.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Трыумфальная арка ўяўляла сабой парадны ўезд на тэрыторыю гарнізона 86-га пяхотнага палка з боку Маладзечанскага чыгуначнага вакзала. Яна была ўпрыгожана шматлікімі барэльефамі, статуямі рыцараў і львоў. Наверсе аркі знаходзілася невялікая капліца, адкуль палкавы капелан бласлаўляў салдат падчас ваенных урачыстасцей.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У арцы былі тры праёмы, адзін для транспарту і два для пешаходаў. Сярэдні праезд быў занадта вузкім, у ім немагчыма было раз’ехацца двум аўтамабілям. Таму на пачатку 1960-х гадоў у сувязі з павелічэннем аўтамабільнага руху ў Маладзечне гарадскія ўлады вырашылі разбурыць арку.

У цяперашні час на месцы трыумфальнай аркі праходзіць вуліца Машэрава і знаходзіцца аўтобусны прыпынак «Драмтэатр».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]