Трыўмфальная арка (Пхеньян)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Трыўмфальная арка
кар.: 개선문
0656 - Nordkorea 2015 - Pjöngjang - Triumphbogen (22347022434).jpg
39°02′41″ пн. ш. 125°45′11″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 15 красавіка 1982
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трыўмфальная арка ў Пхеньяне (кар. 개선문) — помнік, пабудаваны ў гонар Карэйскага супраціву 1925-1945 гадоў супраць японскіх акупантаў.

Арка пабудавана ў 1982 годзе ля падножжа гары Моран у цэнтры паўночнакарэйскай сталіцы КНДР. Помнік быў пабудаваны, каб услаўляць і ўшаноўваць ролю Кім Ір Сена ў барацьбе з японскай акупацыяй. Афіцыйнае адкрыццё Трыўмфальнай аркі адбылося з нагоды сямідзесяцігоддзя Кім Ір Сена. Кожны блок гэтай аркі цалкам зроблены з белага граніту, а колькасць саміх блокаў у ёй складае 25 500, якія сімвалізуюць колькасць дзён жыцця Кім Ір Сена[1].

Трыўмфальная арка ў Пхеньяне была створана па ўзоры Парыжскай, якая трохі буйнейшая за апошнюю. Гэтая самая высокая трыўмфальная арка ў свеце, вышыня якой складае 60 м, а шырыня - 50 м. Арка мае пакоі, балюстрады, аглядальныя платформы і ліфты. Яна таксама мае 4 скляпеністыя брамы, кожная з якіх мае вышыню ў 27 м. На арцы напісаная «Песня генерала Кім Ір Сена» - рэвалюцыйны гімн, у якім гаворыцца, што Кім Ір Сен у 1925 годзе выправіўся змагацца за нацыянальную незалежнасць Карэі ад японскай акупацыі, а ў 1945 годзе Карэя была вызвалена.

Зноскі

  1. McCormack, Gavan, Target North Korea: Pushing North Korea to the Brink of Nuclear Catastrophe, p. 59. Nation Books, 2004, ISBN 1-56025-557-9.