Трэвіза (правінцыя)
Трэвіза | |
---|---|
Краіна | Італія |
Уваходзіць у | Венета |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Глава | Леанарда Мурара[d] |
Плошча |
|
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | IT-TV |
Тэлефонны код | 0421, 0423, 0438, 0422 і 0434 |
Паштовыя індэксы | 31100 і 31010–31059 |
Код аўтам. нумароў | TV |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Трэвіза (італ.: Provincia di Treviso, вен.: Provincia de Trevixo) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Венецыя. Сталіца — горад Трэвіза. Плошча — 2479,83 км², агульная колькасць насельніцтва — 887 645 чалавек (станам на 2014 год).
Правінцыя мяжуе з правінцыяй Белуна на поўначы, правінцыяй Вічэнца на захадзе, правінцыяй Падуя на паўднёвым захадзе, правінцыяй Венецыя на паўднёвым усходзе і вобласцю Фрыулі-Венецыя-Джулія на ўсходзе.
Праз правінцыю працякае рака П’явэ, а рака Сіле і яе прыток Батэніга праходзяць праз саму сталіцу.
На тэрыторыі правінцыі знаходзіцца пік Мантэла, а таксама альпійскае плато Кансільёруен. Букавы лес, які расце на гэтым плато, выкарыстоўвалі яшчэ дожы Венецыі ў вырабе караблёў і гандол, таму яго называлі «Bosco della Serenissima» — «лес Найсвяцейшай».