Туліа Ламбарда
Выгляд
Туліа Ламбарда | |
---|---|
італ.: Tullio Lombardo | |
Дата нараджэння | каля 1455[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 1532[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | П'етра Ламбарда |
Род дзейнасці | скульптар, архітэктар |
Мастацкі кірунак | Адраджэнне |
Уплыў | П'етра Ламбарда |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Туліа Ламбарда ці Ломбардзі (італ.: Tullio Lombardo; 1455, Венецыя — 17 лістапада 1532, там жа) — італьянскі скульптар эпохі Адраджэння. Сын скульптара і архітэктара П’етра Ламбарда, разам з братам Антоніа Ламбарда ўдзельнічаў у стварэнні большасці яго скульптурных твораў.
Самастойныя працы:
- Скончыў пачатае Джорджыа Спавента будаўніцтва царквы Сан-Сальвадор у Венецыі (1509—1532)
- Рэльефы для фасада Скуолы Грандэ дзі Сан-Марка ў Венецыі
- Рэльеф галоўнага алтара царквы Сан-Джавані Крызастома ў Венецыі
- мармуровыя рэльефы «Святы Антоній адкрывае грабніцу скупога» і «Святы Антоній вылечвае ў юнака зламаную нагу» ў капэле Святога Антонія ў Падуі (1500—1502)
- помнік сенатару П'етра Бернарда ў базілікі Фрары ў Венецыі (1524)
- Галоўны алтар, помнік Джакопа Пезара і барэльефы стасідый у базілікі Фрары ў Венецыі (сумесна з братам Антоніа Ламбарда)
- пахавальная статуя Гвідарэла Гвідарэлі ў Грамадскай Пінакатэцы ў Равене (1525)
Зноскі
- ↑ а б Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL Праверана 31 жніўня 2024.
- ↑ Tullio [Lombardi, Tullio] Lombardo // SIKART — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Tullio Lombardo // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2009. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- John T. Paoletti, Gary M. Radke. Art in Renaissance Italy. — 3. — Laurence King Publishing, 2005. — 576 с — ISBN 1856694399. Стр. 473
- Manfredo Tafuri, Jessica Levine. Venice and the Renaissance. — MIT Press, 1995. — 310 с — ISBN 0262700549.