Тупі-гуарані (мовы)
Тупі-гуарані | |
---|---|
Таксон | галіна |
Прарадзіма | Амазонія |
Статус | агульнапрызнаны |
Арэал | Паўднёвая Амерыка |
Колькасць носьбітаў | каля 6 млн. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | індзейскія мовы |
Склад | |
гуарані, гуараю, тупі, тэнетэхара, каябі, кавахіб, камаюра, аямпі | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | tup |
ISO 639-5 | — |
Ту́пі-гуара́ні — найбуйнейшая галіна моўнай сям'і тупі. Распаўсюджана ў краінах Паўднёвай Амерыкі. Агульная колькасць носьбітаў — каля 6 млн чалавек.
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Большасць даследчыкаў лічаць, што агульны продак моў тупі-гуарані сфарміраваўся каля 2500 гадоў таму ў басейне ракі Амазонка. Адтуль носьбіты гэтых моў пачалі перасяляцца ў іншыя рэгіёны. Дадзеныя лінгвістаў часткова падцверджаны антраполагамі.
Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
Мовы тупі-гуарані падзяляюцца на 8 груп:
- Гуарані
- Гуараю
- Тупі
- Тэнетэхара
- Каябі
- Кавахіб
- Камаюра
- Аямпі