Амазонская нізіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Басейн ракі Амазонкі (часам у яго ўключаюць таксама паўднёвую частку Гаяны, Сурынама і Гвіяны)

Амазонская нізіна (парт.: bacia do rio Amazonas, ісп.: cuenca del Amazonas, Амазонія) — самая вялікая нізіна на Зямлі, плошча звыш 5 млн км². Размешчана ў Паўднёвай Амерыцы. Распасціраецца ад Анд да Атлантычнага акіяна і паміж Гвіянскім і Бразільскіі нагор'ямі, у басейне ракі Амазонкі. Размешчана ў вобласці сінеклізы Паўднёва-Амерыканскай платформы, запоўненай пераважна палеазойскімі марскімі і меза- кайназойскімі кантынентальнымі адкладамі. Утварылася з прычыны дзейнасці ракі Амазонкі, у выніку назапашвання друзлых парод (працэс акумуляцыі). Пераважае гарачы (сярэднія месячныя тэмпературы 24 — 28 °C) і вільготны клімат (ападкаў 1500-3000 мм і больш у год).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]