Тучкоў мост
Выгляд
Тучкоў мост | |
---|---|
Каардынаты: 59°56′56″ пн. ш. 30°17′08″ у. д.HGЯO | |
Месца размяшчэння | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тучкоў мост — развадны мост цераз Малую Няву ў Санкт-Пецярбургу, злучае паміж сабой Васільеўскі і Петраградскі астравы. Мост злучае Вялікі праспект Петраградскай стараны з Кадэцкім і Першай лініяй Васільеўскага вострава. Праз мост праходзяць маршруты руху ўсіх відаў наземнага грамадскага транспарту.
Побач з мостам размешчаны Князь-Уладзімірскі сабор, Тучкоў буян, стадыён «Пятроўскі», палац спорту «Юбілейны», Кацярынінская царква. Да маста плануецца падвесці «Набярэжную Еўропы».
Вышэй па цячэнні знаходзіцца Біржавы мост, ніжэй — мост Бетанкура.
Бліжэйшая станцыя метро — «Спартыўная». 27 мая 2015 года быў адкрыты другі выхад са станцыі метро, размешчаны на набярэжнай Макарава ля ўезду на мост.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1