Тхо-Чу (астравы)
Тхо-Чу | |
---|---|
в’етн. Thổ Chu | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 8 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Тхо-Чу |
Агульная плошча | 12,22 км² |
Найвышэйшы пункт | 167 м |
Насельніцтва | 756 чал. (2013) |
Шчыльнасць насельніцтва | 61,87 чал./км² |
Размяшчэнне | |
9°18′ пн. ш. 103°29′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Тхо-Чу (в’етн.: Thổ Chu) — архіпелаг на на поўдні В’етнама. Уключае 8 астравоў агульнай плошчай 75,15 км². Насельніцтва (2013 г.) — 756 чал.
Астравы маюць каралавае паходжанне. Найвышэйшы пункт (на востраве Тхо-Чу) — 167 м. Добра захаваўся прыродны свет навакольных каралавых рыфаў. Клімат субэкватарыяльны з выяўленым сезонам мусонаў (з мая да верасня).
Астравы здаўна наведваліся рыбакамі з розных краін. У другой палове XX ст. аспрэчваліся паміж В’етнамам і Камбоджай. У 1973 г. Паўднёвы В’етнам абвясціў пра адміністрацыйнае далучэнне архіпелага да сваіх тэрыторый. На той момант тут жыло некалькі сем’яў в’етаў і кхмераў. У 1975 г. і 1977 г. урад Кампучыі прадпрымаў узброеныя акцыі з намаганнямі захапіць Тхо-Чу. Пры гэтым насельніцтва пакінула архіпелаг. У 1993 г. улады В’етнама перасялілі сюды некалькі сем’яў.
Аснова эканомікі — рыбалоўства. Плануецца стварэнне нацыянальнага парка.