Перайсці да зместу

Верасень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
← верасень →
п а с ч п с н
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        
2026
Верасень, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

Верасень — дзявяты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 30 дзён.

У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва верасня — вресень[1], таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» Андрэя Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: сенцябр (верасень), сенцябр, верасень (сенцябр), і канчаткова — верасень[3].

Назва месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай September, якая паходзіць ад septem — сёмы, яго парадкавы нумар, пачынаючы ад сакавіка. У верасні адбываецца восеньскае раўнадзенства.

  1. ↑ Скарына Ф. Творы:…
  2. ↑ Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. ↑ Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т. 2.
  • Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. — Львів, 1974. — С. 33, 36. — Эл. рэсурс starbel.narod.ru
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. — С. 138, 139.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.