Тыгран Геворгавіч Марцірасян
Тыгран Геворгавіч Марцірасян | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка[1] |
Нарадзіўся |
9 чэрвеня 1988 (36 гадоў) |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тыгран Геворгавіч Марцірасян (арм.: Տիգրան Գ. Մարտիրոսյան; нар. 9 чэрвеня 1988 у Ленінакане, Армянская ССР) — армянскі цяжкаатлет, шматразовы чэмпіён Арменіі, трохразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2010, 2015), чэмпіён свету (2010), прызёр Алімпійскіх гульняў (2008). Заслужаны майстар спорту Арменіі (2009).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тыгран Марцірасян нарадзіўся ў сям'і вядомага ў Арменіі цяжкаатлета Геворга Марцірасяна. У 1999 годзе пасля смерці бацькі ён пачаў займацца цяжкай атлетыкай пад кіраўніцтвам Ашота Мхітарана.
У 2003 годзе стаў прызёрам чэмпіянату Еўропы сярод юнакоў, а ў 2004 годзе – пераможцам гэтых спаборніцтваў. У тым жа годзе ён заваяваў залаты медаль чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, а ў 2005 годзе паўтарыў гэты поспех. З 2006 года пачаў выступаць у сталых спаборніцтвах. У 2007 годзе стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Страсбургу, а ў 2008 годзе перамог на чэмпіянаце Еўропы ў Ліньяна і заваяваў бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў у Пекіне. У 2009 годзе Тыгран Марцірасян перайшоў у цяжэйшую вагавую катэгорыю. Дэбютаваўшы ў ёй на чэмпіянаце свету ў Кані, заняў другое месца, прайграўшы толькі кітайцу Лю Сяацзюню. У 2010 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы, упэўнена перамогшы ў абаіх практыкаваннях, а на чэмпіянаце свету ў Антальі змог узяць рэванш у кітайскага атлета і заваяваць званне чэмпіёна свету. Гэты поспех ён прысвяціў памяці свайго трэнера Ашота Мхітарана, які раптоўна сканаў за некалькі месяцаў да турніру[2]. Тыгран Марцірасян увайшоў у гісторыю як першы спартсмен, які выйграў залаты медаль чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы сярод мужчын пад сцягам Арменіі[3]. Федэрацыя спартыўных журналістаў Арменіі прызнала яго лепшым спартсменам краіны 2010 года[4].
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2022.
- ↑ Тигран Мартиросян посвятил свою победу скончавшемуся тренеру Ашоту Мхитаряну
- ↑ Да Тыграна Марцірасяна апошнім армянскім атлетам, які ставаў чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцы сярод мужчын, быў Ісраел Мілітасян. Ён заваяваў гэта званне ў 1989 годзе яшчэ да здабыцця Арменіяй незалежнасці. У 2009 годзе Назелі Аўдалян стала чэмпіёнкай свету па цяжкай атлетыкі сярод жанчын.
- ↑ Лауреаты спортивной Армении 2010 Архівавана 16 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тыгран Марцірасян на сайце Chidlovski.net (англ.)
- Тигран Г. Мартиросян(недаступная спасылка)
- Тигран Г. Мартиросян: «Я пошёл по стопам отца»(недаступная спасылка)