Назелі Варданаўна Аўдалян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Назелі Варданаўна Аўдалян
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Грамадзянства
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1986(1986-10-31) (32 гады)
Месца нараджэння
Спартыўныя ўзнагароды
Цяжкая атлетыка (жанчыны)
Чэмпіянаты свету
Золата Каян-2009 да 69 кг.
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Страсбург-2007 да 69 кг.
Золата Ліньяна-2008 да 69 кг.
Срэбра Бухарэст-2009 да 69 кг.
Золата Фёрдэ-2016 да 69 кг.

Назелі (Назік) Варданаўна Аўдалян (арм.: Նազելի (Նազիկ) Ավդալյան; нар. 31 кастрычніка 1986, Ленінакан, Армянская ССР) — армянская спартсменка, шасціразовая чэмпіёнка Арменіі (2006–2009, 2011, 2016), двухразовая чэмпіёнка Еўропы (2008, 2016), чэмпіёнка свету (2009) па цяжкай атлетыцы. Заслужаны майстар спорту Арменіі (2009)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Назелі Аўдалян пачатла займацца спортам у 1994 годзе. Яе першым захапленнем была акрабатыка. З 2004 года таксама стала займацца цяжкай атлетыкай, паступова засяродзіўшыся на гэтым выглядзе спорту. У 2006 годзе ўпершыню стала чэмпіёнкай Арменіі па цяжкай атлетыцы і ўвайшла ў склад нацыянальнай зборнай гэтай краіны, узяла ўдзел у чэмпіянаце свету ў Санта-Дамінга, дзе заняла сёмае месца. У 2007 годзе стала срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Страсбургу, а ў 2008 годзе — пераможцай чэмпіянату Еўропы ў Ліньяна. Нягледзячы на хуткі прагрэс і перамогу на чэмпіянаце Еўропы, трэнерскі штаб зборнай Арменіі не ўключыў яе ў склад удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

У 2009 годзе Назелі Аўдалян стала срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Бухарэсце, а потым пераможцай чэмпіянату свету ў Каяне. Званне чэмпіёнкі свету было ёю заваявана ў змаганні з дзейнай алімпійскай чэмпіёнкай Лю Чуньхун і дзейнай чэмпіёнкай Еўропы і свету Аксанай Слівенка. Гэты залаты медаль чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы стаў першай для Арменіі за 18 гадоў незалежнасці гэтай краіны[2]. У снежні 2009 года прэзідэнт Арменіі Серж Саркісян падпісаў указ пра ўзнагароджанне Наелі Авдалян медалём «За заслугі перад бацькаўшчынай» другой ступені[3], а федэрацыя спартыўных журналістаў Арменіі прызнала яе лепшай спартсменкай Арменіі 2009 года[4].

26 красавіка 2011 года на трасе ГюмрыВанадзор Назелі Аўдалян трапіла ў аўтамабільную катастрофу, у выніку чаго атрымала сур'ёзныя траўмы ў тым ліку зрушэнне хрыбетніка і аскепкавы пералом аднаго з пазванкоў. Яна была прааперавана, і лекары не рэкамендавалі ёй працягваць заняткі цяжкай атлетыкай. Аднак у студзені 2015 года аднавіла трэнаванні і заявіла пра планы паступова набраць форму і адабрацца на Алімпійскія гульні Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра (2016). У красавіку 2016 года на чэмпіянаце Еўропы ў Фёрдэ заваявала залаты медаль, паўтарыўшы свой поспех васьмігадовай даўнасці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]