Тырунеш Дыбаба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тырунеш Дыбаба
Tirunesh Dibaba Bislett Games 2008.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол жаночы[d]
Грамадзянства
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1985(1985-06-01)[1] (33 гады)
Месца нараджэння
Рост 155 см
Вага 44 кг
Афіцыйны сайт(англ.) 
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Тырунеш Дыбаба (нар. 1 чэрвеня 1985, Бэкоджы, Арсі, Эфіопія) — эфіопская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на доўгія дыстанцыі. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка і пяціразовая чэмпіёнка свету ў бегу на 5000 і 10 000 метраў, шматразовая чэмпіёнка свету па кросе.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Перамагла на Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне ў забегу на 10 000 метраў і 5000 метраў, а таксама на Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане на дыстанцыі 10 000 метраў, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах у забегу на 5000 метраў. Пяціразовая чэмпіёнка свету: 2003, 2005 (двойчы), 2007 і 2013 гадоў. Дзеючая рэкардсменка свету ў забегу на 5000 метраў на адкрытым стадыёне і ў закрытых памяшканнях, алімпійская рэкардсменка ў забегу на 10 000 метраў. Упершыню заявіла пра сябе ў 2001 годзе на чэмпіянаце свету па кросе, фінішавала пятай. У 2006 годзе выйграла 5 этапаў спаборніцтвы з 6 Залаты Лігі ІААФ.

1 верасня 2013 года стала пераможцай прабегу Tilburg Ten Miles. 13 красавіка 2014 года на Лонданскім марафоне яна заняла 3-е месца з вынікам 2:20.35. Гэты марафон быў першым у яе кар’еры. 18 мая ў другі раз выйграла 10-кіламетровы прабег Great Manchester Run.

Зноскі