Тэктанічны вал
Выгляд
Тэктанічны вал — выцягнутая пакатая антыклінальная складка ў асадкавых пародах платформавага чахла. Даўжыня да некалькіх соцень кіламетраў, шырыня некалькі дзясяткаў кіламетраў. Утвараюцца пераважна над разрыўнымі парушэннямі крышталічнага фундаменту ў выніку дыферэнцыраваных рухаў яго асобных блокаў і дэфармацыі больш пластычных пародаў асадкавага чахла.
Прыклады: Рэчыцкі вал і іншыя тэктанічныя валы ў Прыпяцкай упадзіне, Дона-Мядзведзіцкі вал на поўдні, Вяцкі і Окска-Цнінскі валы на ўсходзе Усходне-Еўрапейскай платформы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — 640 с.: іл., карты. С.564.