Тэльцкі замак
Замак | |
Тэльцкі замак | |
---|---|
чэшск.: Zámek Telč | |
![]() | |
49°11′07″ пн. ш. 15°27′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура[2], гатычная архітэктура[2] і класіцызм[2] |
Дата заснавання | XIV стагоддзе[3] |
Сайт | zamek-telc.cz |
![]() |
Тэльцкі замак (чэшск.: Zámek Telč) — замак у горадзе Тэльч.
Першае дакументальна пацверджанае згадванне пра замак адносіцца да 1335 года. Тады Тэльч належаў каралю Яну Люксембургскаму і яго сыну (пазней імператару Карлу IV). Праз чатыры гады Ян абмяняў Тэльч на памежны замак Банаў (знаходзіцца непадалёк ад горада Угерскі Брод), які належаў Ольдржыху III з Градца. З тых часоў да 1604 года ў замку панавалі Паны з Градца.
Дагэтуль у замку захоўваюцца багата ўпрыгожаныя драўляныя столі і каштоўныя інтэр'еры эпохі Рэнесансу, якія адносяцца пераважна да XVI стагоддзя. Надпісы на сценах выкананы галоўным чынам на чэшскай ці лацінскай мовах. Знадворку: «Лепш сціплы прыбытак пад сваім драўляным дахам, чым пад чужым». Унутры: «Блаславенне божае зыходзіць на багатых людзей».

Паны з Градца ў канцы XVI стагоддзя не пакінулі пасля сябе мужчынскага нашчадства. У 1604 годзе апошняя прадстаўніца роду і спадчынніца ўсяго стану Луцыя-Отылія выйшла замуж за Вілема Славату з Хлума і Кошумберка, які падчас Пражскай дэфенестрацыі ў 1618 годзе ён быў выкінуты з акна Пражскага града. У 1691 годзе замкам валодаюць Ліхтэнштэйны з Кастэлькорна, бо ўнучка Вілема Славаты выйшла замуж за графа Ліхтэнштэйна-Кастэлькорн. Пасля смерці апошняга прадстаўніка гэтага роду ў 1761 годзе адзін са сваякоў Алаіз-Подстацкі аб'ядноўвае гербы абодвух родаў. Ліхтэнштэйн-Подстацкія валодаюць Тэльчам аж да 1945 года, калі яны былі высланы ў Аўстрыю.
У студзені 2007 г. замак Тэльча перамог у чэшскім конкурсе «Самы казачны замак Чэхіі». Унутры замка экскурсіі праводзяцца толькі ў суправаджэнні гіда.
Зноскі
- ↑ Památkový katalog NPÚ Праверана 14 лютага 2019.
- ↑ а б в Památkový katalog NPÚ Праверана 14 лютага 2019.
- ↑ Památkový katalog NPÚ Праверана 26 лютага 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэльцкі замак
- Афіцыйная старонка замка Тэльч