Перайсці да зместу

Тэнесійскі тэхналагічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэнесійскі тэхналагічны ўніверсітэт
англ.: Tennessee Technological University
Арыгінальная назва англ.: Tennessee Technological University
Заснаваны 1915
Студэнты 9 000 і 8 392[1]
Размяшчэнне Куквіл, Тэнесі, ЗША
Сайт tntech.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэнесійскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Tennessee Technological University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Куквіл у штаце Тэнесі.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Раней вучэльня была вядома як Тэнесійскі політэхнічны інстытут, а да гэтага як Універсітэт Дыксі, пад такой назвай ён быў заснаваны як прыватная ўстанова адукацыі.

Як тэхналагічная ВНУ ўніверсітэт надае асаблівую ўвагу бакалаўрскай адукацыі ў галінах, звязаных з тэхнікай, тэхналогіямі і інфарматыкай, хоць ступені ў галіне адукацыі, гуманітарных навук, сельскай гаспадаркі і медсястрынства тут таксама можна атрымаць. Акрамя таго, ёсць прапановы аспірантуры у галіне тэхнікі, адукацыі, бізнесу і гуманітарных навук.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж сельскай гаспадаркі і экалогіі чалавека
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж прыгожых мастацтваў
  • Каледж паслядыпломнай адукацыі
  • Каледж міждысцыплінарных студый
  • Школа мастацтваў, рамёстваў і дызайну
  • Школа медсястрынства

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]