Тэорыя ваганняў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэорыя ваганняўтэорыя, якая разглядае разнастайныя ваганні, абстрагуючыся ад іх фізічнай прыроды. Для гэтага выкарыстоўваецца апарат дыферэнцыяльнага злічэння.

Гарманічныя ваганні[правіць | правіць зыходнік]

Гарманічныя ваганні — гэта такія ваганні, пры якіх вагальная велічыня (напрыклад, адхіленні ківача) змяняецца з часам па законе сінуса ці косінуса:

Гарманічныя ваганні са згасаннем[правіць | правіць зыходнік]

Гарманічныя ваганні са згасаннем — гэта такія ваганні, пры якіх вагальная велічыня (напрыклад, адхіленні ківача) змяняецца з часам, як множыва сінуса (косінуса) на змяншальную экспаненту.

Параметрычныя ваганні[правіць | правіць зыходнік]

Параметрычныя ваганні адбываюцца калі адзін з параметраў сістэмы (каэфіцыент дыферэнцыяльнага ўраўнення ваганняў) змяняецца перыядычна. Прыклад — арэлі (ківач) са змяняльнай даўжынёй.

Негарманічныя ваганні[правіць | правіць зыходнік]

Як усталяваў у 1822 годзе Фур’е, кожнае перыядычнае ваганне можа быць уяўлена як сума гарманічных ваганняў шляхам раскладання адпаведнай функцыі ў шэраг Фур'е. Сярод складнікаў гэтай сумы існуе гарманічнае ваганне з найменшай частасцю, якая завецца асноўнай частасцю, а сама гэта ваганне — першым гармонікам ці асноўным тонам, частасці ж усіх астатніх складнікаў, гарманічных ваганняў, кратныя асноўнай частасці, і гэтыя ваганні завуцца найвысокімі гармонікамі ці абертонамі — першым, другім і г.д. [1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. § 16. Резонансные явления при действии негармонической периодической силы. // Элементарный учебник физики. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2003. — Т. 3. Колебания и волны. Оптика. Атомная и ядерная физика. — С. 41—44.