Тэракт у Аэрапорце імя Атацюрка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэрарыстычны акт у Аэрапорце імя Атацюрка
Месца нападу Сцяг Турцыі Турцыя, Стамбул
Мэта нападу пасажыры і персанал аэрапорта
Дата 28 чэрвеня 2016 года
22:00 (UTC+2)
Спосаб нападу самавыбух
Загінулыя 50[1]
Параненыя больш 100

Тэракт у Аэрапорце імя Атацюрка (Стамбул, Турцыя) адбыўся ўвечары 28 чэрвеня 2016 года.

Два выбухі адбыліся ў тэрмінале прылёту. Ісламісцкія тэрарысты-смяротнікі падарвалі сябе перад рэнтгенаўскім сканерам ля паста кантролю бяспекі пасля таго, як паліцыя адкрыла агонь у спробе іх нейтралізаваць[2][3]. Меркавана, што ў атацы бралі ўдзел тры смяротнікі[4]. У некаторых паведамленнях гаворыцца пра выбухі ў розных частках аэрапорта[5]. Пасля выбухаў чацвёра ўзброеных мужчын уцяклі з месца здарэння[6]. Таксама ў раёне аўтастаянкі аэрапорта было чуваць гукі страляніны[3]. Нападнікі выкарыстоўвалі аўтаматы Калашнікава.

Паведамляецца пра 50 загінулых і пра больш за 100 параненых[4].

Усе вылеты з аэрапорта былі прыпынены, паліцыя пачала эвакуацыю людзей[7].

Паліцыя мяркуе, што тэрарысты могуць быць звязаны з ІДІЛ[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]