Аэрапорт Стамбул імя Атацюрка
| Аэрапорт Стамбул імя Атацюрка | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| турэцк.: İstanbul Atatürk Havalimanı | |||||||||||||
| | |||||||||||||
| | |||||||||||||
| ІАТА: ISL — ІКАА: LTBA | |||||||||||||
| Інфармацыя | |||||||||||||
| Тып | грамадзянскі | ||||||||||||
| Краіна | |||||||||||||
| Размяшчэнне | Бакыркёй, Стамбул | ||||||||||||
| Дата адкрыцця | 1912 | ||||||||||||
| Дата закрыцця | 6 красавіка 2019 | ||||||||||||
| Уладальнік | Devlet Hava Meydanları İşletmesi | ||||||||||||
| Эксплуатант | TAV Airports Holding[d] | ||||||||||||
| Хаб для | |||||||||||||
| Вышыня НУМ | 50 м | ||||||||||||
| Плошча |
|
||||||||||||
| Часавы пояс | UTC+2 | ||||||||||||
| • Улетку | UTC+3 | ||||||||||||
| Сайт | ataturkhavalimani.gov.tr | ||||||||||||
| Карта | |||||||||||||
|
Размяшчэнне аэрапорта на карце Турцыі |
|||||||||||||
| Узлётна-пасадачныя палосы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Статыстыка (2014) | |||||||||||||
| Гадавы пасажырапаток | 67 981 446[1] | ||||||||||||
Аэрапорт Стамбул імя Атацю́рка (турэцк.: İstanbul Atatürk Havalimanı; (IATA: IST, ICAO: LTBA)) — міжнародны аэрапорт у Стамбуле, найбуйнейшы аэрапорт Турцыі. Размешчаны ў еўрапейскай частцы горада за 24 кіламетры на захад ад гістарычнага цэнтра горада — плошчы Султанахмет, на беразе Мармуровага мора. З 1980 года аэрапорт носіць імя Мустафы Кемаля Атацюрка, першага прэзідэнта Турэцкай рэспублікі.
Аэрапорт з’яўляецца 4-м у Еўропе і 13-м у свеце паводле колькасці абслужаных пасажыраў. Так у 2014 годзе пасажыраабарот аэрапорта перавысіў 56 млн чалавек. З-за загружанасці аэрапорта ў будучым плануецца будаўніцтва трэцяга аэрапорта Стамбула, пасля чаго аэрапорт Атацюрка, меркавана, будзе закрыты[2].
Са студзеня 2000 года аэрапортам кіруе кампанія TAV Airports (Tepe-Akfen-Ventures), якая інвеставала 600 мільёнаў долараў з 1998 года ў развіццё аэрапорта. У 2005 годзе TAV выйграла тэндар на кіраванне аэрапортам на працягу 15.5 гадоў[крыніца?].
На тэрыторыі аэрапорта знаходзіцца штаб-кватэра турэцкай нацыянальнай авіякампаніі Turkish Airlines, для якой аэрапорт з’яўляецца і галоўным вузлавым аэрапортам. У аэрапорце таксама базуюцца мясцовыя турэцкія авіякампаніі Atlasglobal і Onur Air.
Апроч аэрапорта Атацюрка, Стамбул таксама абслугоўвае невялікі, размешчаны ў азіяцкай частцы горада, Міжнародны аэрапорт імя Сабіхі Гёкчэн.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.dhmi.gov.tr/Lists/IstatistikList/Attachments/339/Aralık%20Sonu%20WEB.xlsx
- ↑ THY chairman: İstanbul Atatürk Airport to close down (англ.)(недаступная спасылка). todayszaman.com (1 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 27 ліпеня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аэрапорт Стамбул імя Атацюрка- Афіцыйны сайт аэрапорта Архівавана 10 студзеня 2017. (англ.)