Тэракт у Стамбуле (2022)
Тэракт у Стамбуле | |
---|---|
Месца нападу |
![]() |
Дата |
13 лістапада 2022 16:13 (UTC+3) |
Спосаб нападу | выбух |
Загінулыя | 6 |
Параненыя | 81 |
А 16 гадзін 13 хвіліны 13 лістапада 2022 года на вуліцы Істыкляль у раёне Бейаглу (г. Стамбул) адбыўся выбух[1].
Па дадзеных турэцкага навінавага партала OdaTV, прычынай выбуху стала самаробнае выбуховае прыстасаванне, пакінутае невядомай жанчынай[2]. У выніку здарэння загінулі 6 чалавек, не менш 81 атрымалі раненні. Таксама былі пашкоджаны многія будынкі вуліцы[3].
На працягу гадзіны пасля ўлады Турцыі ўвялі часовую забарону на публікацыю навін пра інцыдэнт. Прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган назваў гэта тэрактам.
Зноскі
- ↑ Taksim İstiklal Caddesi’nde patlama: 6 ölü, 81 yaralı (тур.) . Sözcü (13 лістапада 2022).
- ↑ Deadly explosion hits busy pedestrian street in Istanbul (англ.) . The Independent (13 лістапада 2022).
- ↑ Istanbul: Recep Tayyip Erdoğan spricht nach Explosion von »hinterhältigem Anschlag« , Der Spiegel (13 лістапада 2022). Праверана 13 лістапада 2022.