Рэджэп Таіп Эрдаган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэджэп Таіп Эрдаган
турэцк.: Recep Tayyip Erdoğan
12-ы прэзідэнт Турцыі
з 28 жніўня 2014
Папярэднік Абдула Гюль
25-ы прэм’ер-міністр Турцыі
14 сакавіка 2003 — 29 жніўня 2007
Папярэднік Абдула Гюль
Пераемнік Рэджэп Таіп Эрдаган
член Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі[d]
9 сакавіка 2003 — 28 жніўня 2014
мэр Стамбула[d]
27 сакавіка 1994 — 6 лістапада 1998
Папярэднік Nurettin Sözen[d]
Пераемнік Ali Müfit Gürtuna[d]
прэм’ер-міністр Турцыі
6 ліпеня 2011 — 29 жніўня 2014
Папярэднік Рэджэп Таіп Эрдаган
Пераемнік Ахмет Давутаглу
прэм’ер-міністр Турцыі
29 жніўня 2007 — 6 ліпеня 2011
Папярэднік Рэджэп Таіп Эрдаган
Пераемнік Рэджэп Таіп Эрдаган

Нараджэнне 26 лютага 1954(1954-02-26)[1][2] (70 гадоў)
Жонка Эмінэ Эрдаган[d]
Дзеці Сюмейе Эрдаган[d], Білал Эрдаган[d], Ахмет Бурак Эрдаган[d] і Esra Erdoğan[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт tccb.gov.tr (тур.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэджэ́п Таі́п Эрдага́н, вымаўленне: Э́рдаан (турэцк.: Recep Tayyip Erdoğan [reˈdʒep taːˈjip ˈerdoː.an]; нар. 26 лютага 1954) — турэцкі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Турцыі2003 па 2014), лідар умерана-ісламісцкай Партыі справядлівасці і развіцця. Прэзідэнт Турцыі з 2014 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Рэджэп Таіп Эрдаган нарадзіўся 26 лютага 1954 года ў квартале Касымпаша стамбульскага раёна Беёглу ў сям’і працаўніка берагавой аховы на чарнаморскім узбярэжжы. Па інфармацыі турэцкай газеты «Міліет», у адным са сваіх інтэрв’ю Эрдаган выказаўся пра тое, што яго сям’я — гэта выхадцы з Аджарыі(Грузія), якія перасяліліся ў Рызэ. Па паходжанні грузін.[3]. Падлеткам ён гандляваў ліманадам і булачкамі на небяспечных вуліцах горада[4]. У 1965 годзе Эрдаган скончыў пачатковую школу Піяле Паша, а ў 1973 годзе рэлігійны ліцэй імамаў-хатыбаў у Стамбуле[5]. Дыплом атрымаў, здаўшы выпускныя экзамены ў ліцэі Эюп.

У 1976 годзе ён стаў старшынёй моладзевай ячэйкі Партыі нацыянальнага выратавання ў стамбульскім раёне Беёглу, а затым у тым жа годзе і моладзевага аддзялення партыі ў Стамбуле[5]. Да 1980 года Эрдаган працаваў у стамбульскіх транспартных арганізацыях. 12 верасня 1980 года ў краіне адбыўся ваенны пераварот і ўсе палітычныя партыі былі забаронены. У тым жа годзе начальнік Эрдагана ў гарадскім савеце транспарта, палкоўнік у адстаўцы, загадаў яму згаліць вусы, але Рэджэп адмовіўся гэта зрабіць і быў у выніку гэтага звольнены з працы[4]. Пасля ваеннага перавароту Эрдаган працаваў менеджарам у прыватным сектары. У 1981 годзе ён скончыў факультэт эканомікі і камерцыйных навук Універсітэта Мармара.

У 1984 годзе Рэджэп Таіп Эрдаган стаў старшынёй аддзялення Партыі дастатку ў Беёглу, а ў 1985 годзе — Старшынёй стамбульскага аддзялення партыі, а таксама членам вышэйшага кіруючага савета партыі[5]. На яго палітычныя погляды аказаў вялікі ўплыў заснавальнік «палітычнага ісламу» Неджмецін Эрбакан[6][7].

Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе быў выбраны мэрам Стамбула. У 1996 годзе Партыя дастатку ўдзельнічала ў кіруючай ісламскай кааліцыі, але пасля ваеннага перавароту 1997 года была забаронена, а сам Эрдаган за прапаганду поглядаў, якія распальваюць нацыянальную розніцу, быў асуджаны на 4 месяца турэмнага зняволення.

У ліпені 2001 года Эрдаган заснаваў Партыю справядлівасці і развіцця, якая перамагла на парламенцкіх выбарах у лістападзе 2002 года. Наяўнасць асуджанасці перашкодзіла Эрдагану стаць прэм’ер-міністрам, але пасля пачатку аперацыі супраць Ірака турэцкая эліта, якая арыентуецца на ЗША, дала згоду на змену законаў і Эрдаган узначаліў урад (у 2002—2003 урад узначальваў стаўленік Эрдагана Абдула Гюль). Турцыя прыняла рашэнне ўвесці войскі на поўнач Ірака, дзе пражываюць курды. Эрдаган з’яўляецца прыхільнікам уваходжання Турцыі ў Еўрасаюз.

У 2005 годзе падтрымаў Альянс цывілізацый, ініцыятыву прэм’ер-міністра Іспаніі Хасэ Луіса Радрыгеса Сапатэра, накіраваную на памяншэнне трэнняў паміж заходнім і ісламскім светамі.

У 2009 годзе ўдзельнічаў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, дзе рэзка крытыкаваў прэзідэнта Шымона Перэса, які бараніў пазіцыю Ізраіля пры правядзенні ў Сектары Газа аперацыі «Адліваны свінец»[8].

У ліпені 2009 года падчас удзелу ў саміце вялікай васьмёркі ў Аквіле, рэзка асудзіў Кітай, за прыгнечанне ўйгурскай дэманстрацыі ў г. Урумчы, выкарыстоўваючы моцныя выразы:

«Супраць уйгураў быў практычна здзейснены генацыд»[9]

У 2014 стаў пераможцам першых у гісторыі краіны прамых выбараў прэзідэнта. Пераабраны на пасаду ў 2018 годзе. 28 мая 2023 года Рэджэп Таіп Эрдаган атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў і быў пераабраны на наступны тэрмін.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Recep Tayyip Erdoğan // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Recep Tayyip Erdogan // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Бюлент Сарыоглу. «Kimlik degisimi». Газета «Міліет». Стамбул, 13 сакавіка 2008 года.
  4. а б "Рэджэп Таіп Эрдаган: палітычны партрэт" [руская]. Руская служба Бі-бі-сі. 4 лістапада 2002 г. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  5. а б в Life story(недаступная спасылка). AK Parti Official Web Site. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 29 жніўня 2008.
  6. "Сканаў былы прэм'ер-міністр Турцыі Неджмецін Эрбакан". islamnews.ru. 28.02.2011. Архівавана з арыгінала 5 сакавіка 2016. Праверана 25 ліпеня 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 студзеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 студзеня 2022.
  7. "Неджмецін Эрбакан мае намер ізноў вярнуцца ў вялікую палітыку". turkishnews.ru. 06.08.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)(недаступная спасылка)
  8. Сварка паміж Перэсам і Эрдаганам у Давосе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2009. Праверана 25 ліпеня 2012.
  9. Прэм’ер-міністр Турцыі: над уйгурамі-мусульманамі здзейснены генацыд Архівавана 12 ліпеня 2009., News.Bakililar.az, 11 ліпеня 2009 г.
  10. Прэм'ер-міністр Турцыі стаў "ганаровым грамадзянінам" Тэгерана(недаступная спасылка). ІА REGNUM (2 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 25 ліпеня 2012.
  11. Саакашвілі ўзнагародзіў Эрдагана Ордэнам Залатога руна Архівавана 21 мая 2010.
  12. Афіцыйны сайт прэміі "Квадрыга"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 13 ліпеня 2011.
  13. СМІ.ru | Прэм’ер-міністр Турцыі — ганаровы доктар МДІМА

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Рэджэп Таіп Эрдаган