Тэставы выпадак
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Тэставы выпадак,тэст кейс — (англ.: Test Case) — у распрацоўцы праграмнага забеспячэння — гэта набор умоў, пры якіх тэставальнік будзе вызначаць, ці задавальняецца загадзя пэўнае патрабаванне. Каб вызначыць, што патрабаванне цалкам выконваецца, можа спатрэбіцца шмат варыянтаў тэставання. Часта варыянты тэставання групуюцца ў тэставыя наборы.
Тыповы фармат запісу тэставага выпадку[правіць | правіць зыходнік]
Тэставы выпадак звычайна складаецца з адной стадыі, але часам з паслядоўнасці крокаў, каб праверыць паводзіны / функцыянальнасць, асаблівасці выкарыстання. Звычайна чаканы вынік або чаканы выхад прадусталяваны. Дадатковая інфармацыя, якая можа быць уключана ў тэставы выпадак:
- Унікальны ідэнтыфікатар тэставага выпадку
- Кароткае апісанне тэставага выпадку
- Стадыя тэста або парадак выканання
- Патрабаванні
- Глыбіня тэста
- Катэгорыя тэста
- Аўтар
- Кнопка-сцяжок для ўказання аўтаматызаваны тэст ці не