Перайсці да зместу

Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Кінгсвіле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Кінгсвіле
англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–Kingsville
Арыгінальная назва англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–Kingsville
Міжнародная назва англ.: Texas A&M University–Kingsville
Заснаваны 1925
Студэнты 6 932[1]
Краіна
Размяшчэнне Кінгсвіл, Тэхас, ЗША
Сайт tamuk.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Кінгсвіле (англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–Kingsville), у большасці выпадкаў ужываецца абрэвіятурная назва Тэхаскі АіМ універсітэт—Кінгсвіл (англ.: Texas A&M University–Kingsville) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Кінгсвіл у штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт з’яўляецца найстарэйшай пастаянна дзеючай дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай у Паўднёвым Тэхасе. Вучэльня была заснавана як Паўднёва-Тэхаская нармальная школа ў 1917 годзе, аднак яе адкрыццё было адкладзена з-за Першай сусветнай вайны. Зноў заснаваны ў 1925 годзе як Паўднёва-Тэхаскі дзяржаўны педагагічны каледж. Назва каледжа была зменена ў 1929 годзе на Тэхаскі мастацка-прамысловы каледж. Змена назвы і статуса ў 1967 годзе на Тэхаскі мастацка-прамысловы ўніверсітэт адзначыла яшчэ адзін этап развіцця. Універсітэт стаў членам універсітэцкай сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта ў 1989 годзе і змяніў сваю назву на сучасную ў 1993 годзе. Гэта самы паўднёвы кампус гэтай універсітэцкай сістэмы. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж адукацыі і чалавечай дзейнасці
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж бізнес-адміністравання
  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.