Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Тэксаркане
Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Тэксаркане | |
---|---|
англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–Texarkana | |
Арыгінальная назва | англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–Texarkana |
Міжнародная назва | англ.: Texas A&M University–Texarkana |
Заснаваны | 1971 |
Год рэарганізацыі | 1980 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Тэксаркана, Тэхас, ЗША |
Сайт | tamut.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Тэксаркане (англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–Texarkana), у большасці выпадкаў ужываецца абрэвіятурная назва Тэхаскі АіМ ўніверсітэт—Тэксаркана (англ.: Texas A&M University–Texarkana) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Тэксаркана ў штаце Тэхас.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта частка сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта. Упершыню вучэльня адкрылася з 323 студэнтамі ў 1971 годзе як філіял Усходне-Тэхаскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Комерсе. Вучэльня атрымала асобную акрэдытацыю ў 1980 годзе, калі ўніверсітэт у Комерсе далучыўся да сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта. Да 2010 года ўніверсітэт дзяліў адзін кампус з Тэксарканскім каледжам. Будаўніцтва новага кампуса пачалося ў 2006 годзе.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў, навук і адукацыі
- Каледж бізнесу, інжынерыі і тэхналогій
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Тэксаркане
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы