Тэхналогія (выдавецтва)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэхналогія
Тып арганізацыя
Заснаванне 1988
Размяшчэнне Мінск, вул. Ляўкова, д. 17
Ключавыя фігуры Вацлаў Багдановіч, Дзмітрый Санько
Прадукцыя Кнігі, медыцынскае абсталяванне
Сайт www.tn.by

Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» — недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рыначных адносін і грамадзянскай супольнасці. Выдавецтва заснавалі ў 1988 годзе. Выпускае пераважна даведнікі і навуковыя выданні[1].

Асноўныя кірункі дзейнасці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль[2].

Фірменны знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактату беларускага вучонага XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеннай ракеты.

Зноскі

  1. Уладзя Тацянчык Кнігі, якіх чакаюць чытачы. Культура. Звязда, № 288, 24972 (18 лістапада 2003). Праверана 16 мая 2012.
  2. Тэхналогія Камунікат

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]