Тэхналогіі двайнога прызначэння

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэхналогія падвойнага (двайнога) прызначэнняпраектны, вытворчы, эксплуатацыйны ці іншы тэхналагічны ланцужок, які можа знайсці прымяненне як у грамадзянскай, так і ваеннай тэхніцы[1][2].

Канцэпцыя[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка тэхналагічных дасягненняў (ядзерная энергія, ракетна-касмічная тэхніка, лазеры, радыёлакацыйныя сістэмы, камп’ютары і г. д.) могуць разглядацца як «тэхналогіі падвойнага прызначэння», аднак само гэта паняцце атрымала распаўсюджванне толькі ў сярэдзіне 80-х гадоў XX стагоддзя[1].

Як правіла, распрацоўка тэхналогій двайнога прызначэння звязана з развіццём найбольш перспектыўных даследчых напрамкаў у прыкладной навуцы і ў навукаёмістых галінах прамысловасці; яна патрабуе значных інтэлектуальных і эканамічных выдаткаў. Як следства, да прынцыповых асаблівасцяў тэхналогій падвойнага прызначэння адносяць высокі ўзровень патрабаванняў да іх якасці і эфектыўнасці[1].

На мяжы XX—XXI стагоддзяў да ліку тэхналогій двайнога прызначэння адносяць оптаэлектроніку, біятэхналогіі, тэхналогіі тэлекамунікацыйных і камп’ютарных сетак, новых матэрыялаў, накіраванай перадачы энергіі і г. д., так як вобласць узаемнага перасячэння магчымасцяў іх выкарыстання як у грамадзянскай, так і ў ваеннай сферы дасягае 80—90 %[1].

У міжнародных адносінах перадача падобных тэхналагічных прадуктаў трапляе пад дзеянне Васенаарскіх пагадненняў 1996 года па кантролі за экспартам звычайных узбраенняў і высокіх тэхналогій (падвойнага прымянення)[2].

Зноскі

  1. а б в г Технологии двойного назначения // Военная энциклопедия / С. Б. Иванов. — Москва: Военное издательство, 2004. — Т. 8. — С. 73. — ISBN 5-203-01875-8.
  2. а б Технология двойного назначения // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая российская энциклопедия, 2004—2017.