Оптаэлектроніка
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Оптаэлектроніка — раздзел электронікі, звязаны з пераўтварэннем электрамагнітнага выпраменьвання аптычнага дыяпазону ў электрычны ток і назад.
Прыборы оптаэлектронікі:
- Для пераўтварэння святла ў электрычны ток — фотарэзістары, фотадыёды (pin, лавінныя), фотатранзістары, фотатырыстары, піраэлектрычныя прымачы, прыборы з зараднай сувяззю (ПЗС), фотаэлектронныя памнажальнікі (ФЭП).
- Для пераўтварэння току ў светлавое выпраменьванне — рознага роду лямпы напальвання, электралюмінесцэнтныя індыкатары, паўправадніковыя святлодыёды і лазеры (газавыя, цвёрдацельныя, паўправадніковыя).
- Для ізаляцыі электрычных ланцугоў (паслядоўнага пераўтварэння «ток-святло-ток») служаць асобныя прылады оптаэлектронікі — оптапары — рэзістарныя, дыёдныя, транзістарныя, тырыстарныя, оптапары на аднапераходных фотатранзістарах і оптапары з адкрытым аптычным каналам.
- Для ўжывання ў розных электронных прыладах служаць оптаэлектронныя інтэгральныя схемы — інтэгральныя мікрасхемы, у якіх ажыццяўляецца аптычная сувязь паміж асобнымі вузламі або кампанентамі з мэтай ізаляцыі іх адзін ад аднаго (гальванічнай развязкі).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Оптоэлектроника (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- IBM объявила о прорыве в области разработки оптических микросхем (руск.)
- Оптаэлектроніка — артыкул у Фізічнай энцыклапедыі