Увага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Увага — накіраванасць псіхічнай дзейнасці на пэўны аб’ект.

Увага не мае ўласнага зместу. Яна праяўляецца ў засяроджанасці на чым-небудзь. Без увагі магчыма адчуванне, але не ўспрыняцце. Чым больш наша ўвага будзе прыцягнута навізной, яркасцю, незвычайнасцю прадмета або падзеі, тым большая верагоднасць таго, што яны будуць успрыняты. Увага — аснова і абавязковая ўмова для навучання.

Увагай можна кіраваць, яе трэба трэніраваць і ўдасканальваць. Няўменне чалавека засяродзіцца — сведчанне рассеянасці ўвагі. Трэніроўка ўвагі важная як для прафесійнай дзейнасці, так і для выхавання валявых якасцей асобы.