Удзельнік:Aliaksandr Tsiareshka/Sandbox

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей Сучаснага мастацтва ў Монтекатіні Тэрме
італ.: MO.C.A. - Montecatini Contemporary Art

Музей Сучаснага мастацтва
Профіль мастацкі
Заснаваны 2012

Музей Сучаснага мастацтва ў Монтекатіні Тэрме - месца адведзенае для правядзення выстаў сучаснага мастацтва ў Монтекатіні Тэрме якое знаходзіцца ў будынку муніцыпаліцета горада. У выставачных залах якога прадстаўлены творы вядомых мастакоў, такіх як Хуан Міро і П'етра Аннігоні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей Сучаснага мастацтва ў Монтекатіні Тэрме быў адкрыты 4 снежня 2012, як першая выставачная галерэя ў Монтекатіні. Да нагоды адкрыцця і падрыхтоўкі якой былі адрэстаўраваны выдатныя залы ў стылі Лібэрці, залы у якіх да 2007 знаходзілася Каралеўскае паштовае аддзяленне, што пацвярджаецца, цыклам вітражоў Галілеа Кіні прысвечаным тэме камунікацыі, якія знаходяцца там па сучасны дзень.

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Будынак муніцыпалітэта Монтекатіні Тэрме быў пабудаваны ў 1913 годзе ў эклектычным стылі па праекце італьянскага архітэктара Рафаэля Брідззі сумесна з інжынерам Луіджы Рігетті. Перад уваходам у выставачную галерэю можна палюбавацца цыклам дэкарацый які стварыў Галілеа Кіні.

Афармленне[правіць | правіць зыходнік]

Мэта дадзенай выставачнай галерэі распаўсюджванне і прасоўванне сучаснага мастацтва па сродках не толькі шэрагу пастаянных выстаў, але і арганізацыяй часовых экспазіцый. Працы, якія ўваходзяць у калекцыю пастаянных выстаў, выстаўляюцца па чарзе на часовых тэматычных выставах, за выключэннем толькі некаторых работ, якія нязменна прадстаўленыя ў залах галерэі.