Удзельнік:Concept2V/Чарнавік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трафiменка Уладзімір Паўлавіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 красавіка 1944

Трафiменка Уладзімір Паўлавіч (нар. 4 красавіка 1944) — беларускі дызайнер. Жыве і працуе ў Мінску. Акакадэмiк Мiжнароднай акадэмii навук аб прыродзе i грамадстве. Уладзімір Паўлавіч Трафіменка з’яўляецца спецыялістам вышэйшага ўзроўню ў галіне прамысловага дызайну i мастацтва, дзейнасць якога накiравана на ўвасабленне індустрыяльнага мастацтва ў розных галiнах прамысловасцi Беларусi. Яго творчасць адрозніваецца тым, што асноўная частка праектаў і дызайнерскіх распрацовак даводзілася да рэалізацыі ў вытворчасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці "мастак-канструктар". Пачынаючы з гэтага часу вядзе прафесійную працу ў галіне прамысловага дызайну на розных прадпрыемствах г.Мінска. Значны творчы ўклад унёс у стварэнне асартыменту гадзіннікаў "Луч" аднайменнага вытворчага аб’яднання. Гадзіннікі, распрацаваныя У.П.Трафіменка, у тым ліку мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя і іншыя, абароненыя патэнтамі і ў 1983-1987 гг. атрымалі медалі ВДНГ СССР. Вежавы гадзіннік на адміністратыўным будынку аб’яднання “Луч”, распрацаваны У.П.Трафіменка, сёння з’яўляецца прэстыжным арыентырам на галоўнай магістралі г.Мінска.

У 1987 г. У.П.Трафіменка быў прыняты членам Саюза дызайнераў СССР, з’яўляўся намеснікам Прэзідэнта Беларускага саюза дызайнераў.

З 1989 г. з’яўляецца членам Савета Беларускага саюза дызайнераў.

У 1999-2002 гг. У.П.Трафіменка з’яўляўся членам Геральдычнай камісіі Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Па яго эскізах выраблена вялікая колькасць дзяржаўных медалёў, знакаў, якія носяць супрацоўнікі дзяржаўных устаноў, ветэраны Вялiкай Айчаннай вайны, выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў. Таксама прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці рабочай групы па перагляду статуса і знешняга выгляду дзяржаўных узнагарод па распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2004 г. Міжнародная акадэмія навук аб прыродзе і грамадстве абрала У.П.Трафіменка правадзейным членам акадэміі па аддзяленні "Мастацкі і індустрыяльны дызайн" за ўклад у развіццё высокіх тэхналогій і стварэнне на аснове патэнтаў і вынаходніцтваў шэрагу рэнтгенаўскіх сканіруючых сістэм медыцынскага і антытэрарыстычнага прызначэння.

З 1990 г. узначальвае ТАА "СЭНС-ТЭХНА". З 1996г. прадпрыемства актыўна займаецца распрацоўкай і вырабам навукаёмістага абсталявання ў галіне рэнтгенаграфіі і спектраметрыі. Пры распрацоўцы новых прадуктаў прадпрыемства актыўна супрацоўнічае з навуковымі лабараторыямі Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацоўкі прадпрыемства адзначаны міжнароднымі ўзнагародамі - залатым медалём на Міжнароднай выставе "ІНТЭПОЛІТЭКС" ў Маскве (2004 г.), міжнародным прызам "За якасць" – у Швейцарыі (2010 г.).

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]