Удзельнік:J-ka Zadzvinski/Пенсійная сістэма Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У Беларусі дзейнічае салідарная або размеркавальная пенсійная сістэма. Страхавыя ўзносы, якія плацяць цяпер працуючыя людзі, накіроўваюцца на выплату пенсій цяперашнім пенсіянерам. У канцы 2010-х гадоў пачала ўставаць праблема з дэфіцытам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Для адаптацыі пенсійнай сістэмы да эканамічных і дэмаграфічных зменаў ппачалі прапрацоўвацца пытанні аб стварэнні «гарантый» ўласнымі зберажэннямі грамадзян.

22 снежня 2015 г. першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч заявіў, што ў Беларусі ёсць эканамічная неабходнасць пенсійнай рэформы[1].

У верасні 2018 г. намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў прапанаваў часткова перакласці клопат аб сваёй пенсіі на плечы людзей увёўшы пенсійнае накапляльнае страхаванне[2].

27 студзеня 2020 г. старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі М. Орда выказаўся, што неабходна адыходзіць ад ураўняльнага прынцыпу ў фарміраванні пенсіі[3].

  1. «О повышении пенсионного возраста сейчас речь не идет» // Снплюс. Свободные новости плюс. — 2015. — № 50 (645). — 22 декабря. — С. 9. (руск.)
  2. Кого в Беларуси могут оставить без пенсии // Снплюс. Свободные новости плюс. — 2018. — № 38 (786). — 22 сентября. — С. 2—3. (руск.)
  3. Орда: трэба адыходзіць ад ураўняльнага прынцыпу ў фарміраванні пенсіі. БелТА (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.