Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі
ФПБ
Тып арганізацыі: рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб’яднанне
Заснаванне
5 кастрычніка 1990
1prof.by

Федэра́цыя прафсаю́заў Белару́сі (скар.: ФПБ) — нацыянальны прафсаюзны цэнтр, рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб’яднанне прафесійных саюзаў, іх аб’яднанняў і асацыіраваных членаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утворана 56 кастрычніка 1990 на XVII з’ездзе прафсаюзаў Беларусі, які абвесціў сябе I з’ездам ФПБ і прыняў Статут ФПБ. З’яўляецца правапераемніцай Беларускай рэспубліканскай рады прафесійных саюзаў. Вышэйшы орган ФПБ — З’езд, вышэйшы кіруючы орган у перыяд паміж з’ездамі — Савет ФПБ, у перыяд паміж Пленумамі Савета ФПБ — яго Прэзідыум, у які ўваходзяць кіраўнікі буйных галіновых прафсаюзаў, абласных аб’яднанняў прафсаюзаў, прадстаўнікі нізавых прафсаюзных структур. Асноўны прынцып фарміравання кіруючых органаў ФПБ — прамое абранне на З’ездзе.

Старшыні нацыянальнага прафцэнтра:

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі мэтамі дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў з’яўляюцца:

  • павышэнне ўзроўню жыцця, матэрыяльнага дабрабыту членаў прафсаюзаў і членаў іх сем’яў;
  • каардынацыя дзеянняў членскіх арганізацый па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сябраў прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ;
  • умацаванне салідарнасці і адзінства дзеянняў прафсаюзнага руху рэспублікі;
  • удасканаленне і развіццё сістэмы сацыяльнага партнёрства, форм і метадаў узаемадзеяння прафсаюзаў (iх аб’яднанняў), наймальнiкаў (iх аб’яднанняў) i органаў дзяржаўнага кіравання.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]