Удзельнік:Maksim L./Чарнавікі/Васіль Пятровіч Ермакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Пятровіч Ермакоў (1890-я)

Васіль Пятровіч Ермакоў (руск.: Василий Петрович Ермаков; 11 сакавіка 1845, в. Цяруха, цяпер Гомельскі р-н — 16 сакавіка 1922) — расійскі матэматык.

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1868), пакінуты ў універсітэце для падрыхтоўкі да матэматычнай прафесуры. У 1871 годзе па навуковых справах накіраваны за мяжу. Абараніў магістарскую (1874) і доктарскую (1879, «Інтэграванне дыферэнцыяльных ураўненняў механікі») дысертацыі, прызначаны прафесарам Кіеўскага ўніверсітэта. Выбраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай АН (1884). У 1884 годзе распачаў выданне часопіса «Журнал элементарной математики» для вучняў і настаўнікаў. Адзін з арганізатараў Кіеўскага фізіка-матэматычнага таварыства (1889).

Аўтар шматлікіх прац па матэматыцы, якія публікаваліся ў перыядычным друку. У 1870 годзе адкрыў новую прыкмету збежнасці бясконцых шэрагаў (прыкмета Ермакова), апублікаваў пра гэта артыкулы «Агульная тэорыя збежнасці шэрагаў» (1870), «Новая прыкмета збежнасці і разбежнасці бясконцых знакапераменных шэрагаў» (1872). У варыяцыйным вылічэнні выказаў думку пра неабходнасць даследавання поўнага прырашчэння інтэграла.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Добровольский В. А. Василий Петрович Ермаков. — М., 1981.