Удзельнік:Svetit/чарнавік/Вітальны тэкст 2

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вітанкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki dapamozhnik offic 0.10beta.pdf

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Заданне:[правіць | правіць зыходнік]

  1. Дадай на сваю старонку інфармацыю пра сябе, бо Вікіпедыя — гэта супольнасць, а калі ты прыходзіш у любую супольнасць, ты знаёмішся з людзьмі.
  2. Неабходна дадаць 3 абзацы тэксту па любой з тэм механікі
    • са спасылкамі (чырвонымі і сінімі)
    • і крыніцамі інфармацыі, аформленымі як зноскі. (Важна! Крыніцы інфармацыі — не перакладаюцца на бел. мову, а бяруцца як ёсць, на той мове, на якой напісаны.)
  3. Праверыць выкананне задання аднаго са сваіх аднагрупнікаў (крыху пазней у каментарыі напішу табе — хто гэта будзе). Аналагічна вікі-рэдактары правяраюць адзін аднаго ў Вікіпедыі:
    • табе трэба будзе ацаніць яго(яе) заданне па першых 2-х пунктах. І пракаментаваць на яго(яе) старонцы размоў.
    • (табе трэба будзе навучыцца падпісваць свае каментарыі. Подпіс робіцца націсканнем кнопкі з алоўкам на панэлі рэдагавання, ці ўстаўкай сімвалаў --~~~~)
  4. Запоўніць анкету зваротнай сувязі.

Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні — пытай (можаш пісаць пытанні пад гэтай тэмай і рабіць вікі-заклік (вікі-спасылку) на мяне (Svetit), ці пісаць пытанні на маёй старонцы размоў (Размовы з удзельнікам:Svetit)).

Карысныя спасылкі:[правіць | правіць зыходнік]

  • Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое, што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць «падаванам» у Вікіпедыі, а не проста юзерам.
  • Рэсурс для праверкі правапісу Добрапіс. Перад тым, як дадаць тэкст у Вікіпедыю, трэба праверыць яго на памылкі.
    • Калі дадаеш тэкст на беларускай мове, абавязкова ўсталюй беларускую раскладку клавіятуры, таму што па тэксце, дзе ў беларускіх словах устаўлена англійскае «i», пошук працаваць не будзе.
  • Таксама ты можаш прыйсці на адну з нефармальных Вікі-сустрэч, пазнаёміцца з іншымі вікі-рэдактарамі, папрасіць дапамогі, і, магчыма, прама на сустрэчы зрабіць гэтае заданне.