Узор сумленнай белагаловай
Выгляд
Узор сумленнай белагаловай | |
---|---|
польск.: Kształt poczciwey Białogłowy | |
Аўтар | Ян Пратасовіч |
Мова арыгінала | польская |
Дата першай публікацыі | 1597 |
Месца публікацыі | Вільнюс |
Прысвечаны | Кацярына Ляцкая[d] |
Узор сумленнай белагаловай (польск.: Kształt poczciwey Białogłowy) — вершаваны твор Яна Пратасовіча, апублікаваны ў Вільні ў 1597 годзе. Паэт засяроджваецца на ўслаўленні цнотаў «белагаловай», малюе ідэальны ўзор тагачаснай пані — жонкі, маці, гаспадыні.
Прысвечаны Кацярыне з Ляцкіх, жонцы Фёдара Скуміна і маці Януша Скуміна.
На адвароце тытульнай старонкі кнігі змешчаны герб Ляцкіх і эпіграма на яго, а перад асноўнаю часткай твора — дэдыкацыйны верш, у якім аўтар звяртаецца да Кацярыны як да сваёй «міласцівай сястры». Твор пачынаецца з алегарычнага апісання жанчыны, якая сядзіць пад вінаграднай лазой у вянку з зёлак і падае свайму мужу духмяную кветку.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Сярод рысаў узорнай «белагаловай» на працягу ўсёй паэмы Я. Пратасовіч ні разу не згадвае знешнюю прыгажосць.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 312—313.
- Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 632—633