Уладзімір Ігнацьевіч Пракаповіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Ігнацьевіч Пракаповіч
Дата нараджэння 8 студзеня 1915(1915-01-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 1970(1970-10-25) (55 гадоў)
Месца пахавання
Род дзейнасці хірург, урач, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Уладзімір Ігнацьевіч Пракаповіч (8 студзеня 1915, г. Койданава, цяпер Мінская вобласць — 25 кастрычніка 1970) — спецыяліст у вобласці медыцыны (хірургія).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1937 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Удзельнік вызваленчага паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе і Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1950 гадах — галоўны ўрач паліклінікі ў г. Дзяржынску. З 1950 па 1970 — загадчык хірургічнага аддзялення 1-й савецкай бальніцы г. Барысава. Правёў больш 16 тыс. розных аперацый. Па сумяшчальніцтве з 1950 па 1964 — галоўны ўрач станцыі пералівання крыві (размяшчалася ў хірургічным аддзяленні бальніцы). Шматгадовы выкладчык хірургіі ў Барысаўскім медвучылішчы.

Аўтар шэрагу навуковых публікацый. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Барысаўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

Магіла на барысаўскіх могілках

Памёр 25 кастрычніка 1970 года. Пахаваны на старых могілках у Барысаве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганараваны дзяржаўных і ўрадавых узнагарод. Выдатнік аховы здароўя БССР.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]