Мінская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мінская вобласць
 Герб
Coat of Arms of Minsk province.svg
 Сцяг
Flag of Minsk Voblast.svg
Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Статус

Вобласць

Уваходзіць у

Беларусь і Беларуская ССР

Уключае

22 раёны

Адміністрацыйны цэнтр

Мінск

старшыня аблвыканкама

Сямён Барысавіч Шапіра

Афіцыйныя мовы

беларуская, руская

Насельніцтва (2009)

1 422 млн чалавек (без г, Мінска)

Шчыльнасць

36,5 чал./км²

Нацыянальны склад

беларусы, рускія, украінцы, палякі

Канфесійны склад

праваслаўныя, каталікі, прадстаўнікі іншых канфесій

Плошча

39,9 тыс.[1] км²
(3-е месца)

Мінская вобласць на карце

Часавы пояс

FET (UTC+3)

Код ISO 3166-2

BY-MI

Код аўтам. нумароў

5

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Мінская вобласць на Вікісховішчы
Каардынаты: 53°40′00″ пн. ш. 27°45′00″ у. д. / 53.666667° пн. ш. 27.75° у. д. (G) (O) (Я)

Мінская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана ў цэнтральнай частцы краіны, выхаду да вонкавых межаў не мае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць створана 15 студзеня 1938 г., узбуйнена ў 1954 і 1960 г. Падзяляецца на 22 раёны.

У 1987 на тэрыторыі вобласці налічвалася 19 гарадоў, 19 гарадскіх пасёлкаў, 2 рабочыя пасёлкі, 1 курортны пасёлак.

У 1998 на тэрыторыі вобласці налічвалася 20 гарадоў, у т.л. 7 абласнога падпарадкавання, 23 гарадскія пасёлкі, 307 сельсаветаў, 5248 сельскіх населеных пунктаў.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Для рэльефу Міншчыны характэрна чаргаванне ўзвышшаў і нізін. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца самы высокі пункт Беларусі — гара Дзяржынская. Клімат вобласці ўмерана кантынентальны.

Мінская вобласць знаходзіцца на Балтыйска-Чарнаморскім водападзеле, праз яе тэрыторыю цякуць рэкі Бярэзіна, Нёман, Вілія, Свіслач, Пціч, Случ, а таксама іх прытокі. На поўначы вобласці ёсць значныя азёры, сярод іх выдзяляецца возера Нарач — самае вялікае ў Беларусі.

Сельскагаспадарчыя землі займаюць пераважна дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і сугліністыя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.

Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, у Барысаўскім, Лагойскім раёнах лясістасць дасягае 50 %. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная, елка еўрапейская, бяроза павіслая. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты пераважна асушаныя.

На тэрыторыі вобласці знаходзіцца Нарачанскі нацыянальны парк, Бярэзінскі біясферны запаведнік (часткова).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Для Мінскай вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1998 г. — 1566,2 тыс. чал.;
  • 2003 г. — 1513,9 тыс. чал.;
  • 2007 г. — 1461,8 тыс. чал.;
  • 2009 г. — 1422,5 тыс. чал.[2];
  • 2011 г. — 1411,5 тыс. чал.[3];
  • 2012 г. — 1401,8 тыс. чал.[4].

На тэрыторыі вобласці размешчаны 24 гарады, 19 пасёлкаў гарадскога тыпу, 5212 сельскіх населеных пунктаў. Найбольшыя гарады: Барысаў (150,6 тыс. чал.), Салігорск (101,7), Маладзечна, Слуцк, Жодзіна (62,4 тыс. чал.).

Нацыянальны склад насельніцтва (2009): беларусы — 88,5 %, рускія — 7,1 %, палякі — 1,3 %, украінцы — 1,2 %.

Органы кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнічая ўлада: Мінскі абласны Савет дэпутатаў. Адрас: Мінск, вул. Энгельса, 4.

Выканаўчая ўлада: Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Адрас: Мінск, вул. Энгельса, 4.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

У гаспадарчым комплексе важнае значэнне мае прамысловасць. Мінская вобласць спецыялізуецца на здабычы калійнай солі; прамысловасць мае шматгаліновы характар і ўключае: хімічную, лёгкую, машынабудаванне (грузавікі, станкі) будаўнічыя матэрыялы (бетон), электроніку, мэблю. Значная доля прамысловасці сканцэнтравана ў пяці гарадах (працэнт прамысловасці вобласці пазначаны ў дужках): Салігорск (25,5 %), Барысаў (19,8 %), Жодзіна (13,95 %), Слуцк (7,2 %), Маладзечна (6 %).[5]

Мінская вобласць з'яўляецца буйнейшым сельскагаспадарчым рэгіёнам Беларусі. У большасці раёнаў развіта мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа. У вобласці вырошчваюцца збожжавыя (жыта, ячмень, авёс, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, бульба, гародніна.

У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Чыгуначная сетка вобласці злучае Расію і Еўропу, краіны Балтыі і паўднёвыя дзяржавы СНД.

Сродкі масавай інфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Абласная прэса прадстаўлена газетай «Мінская праўда», заснавальнік — Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Выдаецца з 1 лістапада 1950 г. Наклад — 13 тыс. 735 асобнікаў (май 2013).
  • Абласная FM-радыёстанцыя «Минская волна». З 23 мяcцовых радыёстанцый Мінскай вобласці 20 уваходзяць у структуру рэдакцый гарадскіх і раённых газет, 3 рэдакцыі — «Навіны Барысаўшчыны», «Голас Лагойшчыны» і «Солигорское радио» — з'яўляюцца самастойнымі структурамі. Існуе ад 2004 года.
  • Развіваецца кабельнае тэлебачанне. Праграмы ўласнай вытворчасці ствараюцца чатырма аператарамі кабельнага тэлебачання: ў Барысаве, Салігорску, Маладзечне і пасёлку Беразінскае Маладзечанскага раёна.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У вобласці знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». Усё ў Маладзечне.

Праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца». Ад 1999 года вобласць (разам з Гродзенскай) стала месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[6][7][8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. «Мінская вобласць — цэнтральная вобласць Рэспублікі Беларусь, мяжуе з усімі абласцямі рэспублікі. Плошча — 39,9 тыс. квадратных кіламетраў, найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень — 315 км, з усходу на захад — 240 км. Займаная плошча (з Мінскам) складае 19,4?% плошчы Беларусі.»
    Мінская вобласць: геаграфічнае становішча, тэрыторыя (руск.) . Афіцыйны Інтэрнэт-сайт Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 7 мая 2012.
    Мінская вобласць. Міншчына — найбуйнейшы рэгіён Беларусі (руск.) . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 7 мая 2012.
  2. Афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 14-10-2009
  3. Праграма дэмаграфічнай бяспекі Мінскай вобласці на 2011-2015 гады, глава 2
  4. Афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-06-2012
  5. http://www.belarus.by/by/about-belarus/geography/minsk-region
  6. «Адна зямля» сцірае межы// «Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
  7. «Адна зямля» ў Маладзечне // «Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
  8. Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі» // «Рэгіянальная газета»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]