Уладзімір Аляксандравіч Баўм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Аляксандравіч Баўм
Дата нараджэння: 6 жніўня 1922(1922-08-06) (96 гадоў)
Месца нараджэння: в. Карынціскі, Беластоцкае ваяводства
Дата смерці: 14 сакавіка 2018(2018-03-14) (95 гадоў)
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «Знак Пашаны»

Уладзі́мір Алякса́ндравіч Баўм (6 жніўня 1922, в. Карынціскі, Беластоцкае ваяводства) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. З 1950 па 1954 год — рабочы, механік, старшыня завкама Гродзенскага камбіната будматэрыялаў.

З 1954 старшыня калгаса імя XXII з'езда КПСС (да 1961 года калгас «Стаханавец», на 2012 год — СПК імя Баўма[2]) Іўеўскага раёна.

З 1990 года на пенсіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За прадуманую, разлічаную на годнае жыццё людзей забудову цэнтральнай сядзібы калгаса імя XXII партз'езда (в. Геранёны) У. А. Баўм быў узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР[3].

Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1961-66. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-67[1].

За час працы старшынёй калгаса быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны»[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Баум Владимир Александрович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 46. — 737 с.
  2. СПК им. Баума (руск.) 
  3. 3,0 3,1 Баум Владимир Александрович (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Аляксандравіч Баўм на сайце «Героі краіны»