Уладзімір Віктаравіч Бокун
Уладзімір Віктаравіч Бокун | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | рэжысёр, прадзюсар |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі |
Уладзімір Віктаравіч Бокун (нар. 28 ліпеня 1952, Мінск) — беларускі рэжысёр і прадзюсар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе. Працаваў у творчым аб’яднанні «Тэлефільм». 3 2003 кіраўнік «Студыі-майстэрні Уладзіміра Бокуна»[1].
Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1988 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Рэжысёр-пастаноўшчык фільмаў: хранікальна-дакументальных «Адной зоркі я паўтараю імя» (1981), «Зямля, акрыленая багаццем» (1982), «Каханне яшчэ быць можа» (1984), «Надзя, Надзечка, Надзея» (1985), «Хто дапаможа Анжэле Т.» (1986), «І будзеш шчаслівы ты» (1990), «Справа Ігнатоўскага» (1991), «Ніколі я не паміраў» (1992), «Імша па Купале» (1993), ігравых «Паром» (1988), «Сон» (1989) і інш. Аўтар тэлепраектаў «Лёс чалавека» (2003—07), «Зваротны адлік» (з 2008, і кіраўнік)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020)[2].
Зноскі
- ↑ а б Бокун Уладзімір Віктаравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
- ↑ Уладзімір Віктаравіч Бокун на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бокун Уладзімір Віктаравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Віктаравіч Бокун на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»