Уладзімір Георгіевіч Шмітгоф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Георгіевіч Шмітгоф
Дата нараджэння 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1944(1944-01-01)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія рэжысёр, кінарэжысёр, сцэнарыст
IMDb ID 0794608

Уладзімір Георгіевіч Шмітгоф (сапраўднае прозвішча — Лебедзеў-Шмітгоф, 1900 — 10 студзеня 1944) — савецкі рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1917 года — акцёр у драматычным тэатры. У 1918 годзе арганізаваны Дзяржаўны Вялікі Драматычны тэатр, туды запрашаюць Уладзіміра Шмітгофа і там ён граў чатыры сезоны. У 1921 годзе Уладзімір Шмітгоф — адзін са стваральнікаў «Тэатра рэвалюцыйнай сатыры „Вольная Камедыя“», дзе працаваў драматургам, рэжысёрам, акцёрам.

З канца 1923 года Уладзімір Шмітгоф працаваў у кіно, ён паставіў першы савецкі камедыйны фільм «Н+Н+Н».

У 1935 здымаў фільм «Канцэрт Бетховена», які быў удастоены ганаровага дыплома на міжнародным конкурсе сінематаграфіі. Для гэтага кінафільма Шмітгоф напісаў тэкст маршу піянераў «Эх, добра!», музыку да якога напісаў І. А. Дунаеўскі.

1 красавіка 1938 года быў арыштаваны НКУС СССР па абвінавачанні ў шпіёнскай дзейнасці на карысць Германіі. З прычыны цяжкага фізічнага стану (на допытах былі адбітыя лёгкія і іншыя вантробы) быў вызвалены з турмы Пастановай Упраўлення НКУС па г. Ленінграду 11 чэрвеня 1939 года.

З 1943 года працаваў на Свярдлоўскай кінастудыі.

Памёр 10 студзеня 1944 года, пахаваны на Міхайлаўскіх могілках (пахаванне страчана).

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]