Канцэрт Бетховена
Канцэрт Бетховена | |
---|---|
Жанр | дзіцячы фільм[d] |
Рэжысёр | Уладзімір Георгіевіч Шмітгоф |
Сцэнарыст | Барыс Старшэў (Пхор) |
У галоўных ролях |
Марк Тайманаў, Бора Васільеў, Уладзімір Гардзін |
Аператар | У. Гарэлік, А. Рагоўскі, Л. Фунштэйн |
Кінакампанія | Белдзяржкіно |
Працягласць | 67 хвіл.[1], ці 87 хвіл.[2], ці 63 хвіл. 47 сек.[3] |
Краіна | БССР |
Мова | руская |
Год | 1936 |
IMDb | ID 0128959 |
«Канцэрт Бетховена» — дзіцячы мастацкі фільм вытворчасці «Беларусьфільм» (1936 год). Рэжысёр: Уладзімір Георгіевіч Шмітгоф.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Галоўныя героі кінастужкі — два беларускія музычна адораныя хлопчыкі-падлеткі Янка Малевіч і Уладзік Корсак. Бацька Янкі — музычны педагог — вучыць іх граць на скрыпцы і рыхтуе да ўсесаюзнага музычнага конкурсу, які павінен праходзіць у Маскве. Неяк хлопчыкі загуляліся, і Янка пашкодзіў руку — граць на скрыпцы ён больш не мог. Прафесар злуецца і на сына і яго сябра — свайго другога вучня, спыняе заняткі з імі. Але тыя не здаюцца перад няшчасцямі і пачынаюць займацца самі, удваіх, таемна ад дарослых. Уладзік сачыняе творы, а Янка, перамагаючы боль, працягвае граць на скрыпцы. Хлопцы з’язджаюць на конкурс самі. Адбываецца неспадзяванае: адборачная камісія не дапускае Уладзіка да ўдзелу ў конкурсе, лічачы яго дрэнна падрыхтаваным. Але яго сябар Янка, дапушчаны на конкурс, выконвае твор, складзены Уладзікам (кампазітар: Ісак Дунаеўскі), і грае так удала, што становіцца выканаўцам-лаўрэатам, а Уладзік, аўтар выкананага творы, — кампазітарам-лаўрэатам. Так юныя піянеры сваёй зацятасцю і сяброўствам перамаглі хваробы і бацькоўскі недавер.
Спецыяльна для гэтага фільма была напісана папулярная песня «Эх, добра ў краіне савецкай жыць!»
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Канцэрт Бетховена Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Канцэрт Бетховена