Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў
Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1944 (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў (25 сакавіка (7 красавіка) 1916, Волагда — 24 чэрвеня 1944, в. Буй, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў 6 класаў школы. З 1930 года працаваў разам з бацькам як пячнік-саматужнік, пасля смерці бацькі з 1933 года — вучань майстра-бляхара ў арцелі «Чырвоны факел» у Волагдзе.
У 1938 годзе прызваны на тэрміновую ваенную службу. Служыў у Памежных войсках НКУС СССР на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баявых дзеяннях ля возера Хасан у ліпені-жніўні 1938 года. У 1940 годзе звольнены ў запас, вярнуўся ў Волагду.
Другі раз прызваны ў Чырвоную Армію ў лістападзе 1941 года Валагодскім раённым ваенкаматам. 24 чэрвеня 1944 года загінуў у баі пры вызваленні вёскі Буй Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 года[1].
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Галыні[2].
Зноскі
- ↑ Долгов, Владимир Константинович
- ↑ ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 1 красавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Волагдзе
- Памерлі 24 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Бешанковіцкім раёне
- Пахаваныя ў Галынях (Бешанковіцкі сельсавет)
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі баёў на возеры Хасан