Уладзімір Антонавіч Кернога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Кернога)
Уладзімір Антонавіч Кернога
Дата нараджэння 1926
Месца нараджэння

Уладзімір Кернога (нар. 1926) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1926 г. у сялянскай сям’і ў в. Заполле Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.

У 19461946 гг. далучыўся да падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за беларускія нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць. Вучыўся ў чыгуначным тэхнікуме. У сярэдзіне 1947 г. арганізацыя была выкрытая савецкімі спецслужбамі ў сувязі з арыштамі сябраў Саюза вызвалення Беларусі (СВБ выдаў уладам савецкі агент Алесь Бажко). Пачаліся таксама арышты ўдзельнікаў «Чайкі», бо некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі.

Уладзімір Кернога быў арыштаваны 29 ліпеня 1947 г., асуджаны 18 кастрычніка 1947 г. судовым органам як пасобнік контррэвалюцыйнай арганізацыі паводле артыкулу 73 КК БССР на 5 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у Магаданскай вобласці. Справа пераглядалася Вярхоўным Судом БССР 3 кастрычніка 1956 г. Справа нумар 6816-С знаходзіцца ў УКГБ Брэсцкай вобласці.

Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]