Іван Васілевіч Саверчанка
Іван Саверчанка | |
---|---|
Іван Васілевіч Саверчанка | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 красавіка 1962 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, гісторык, палітолаг, learned literary |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Іван Васілевіч Саверчанка — беларускі літаратуразнаўца, гісторык, палітолаг. Доктар філалагічных навук, прафесар.[1]
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1983), аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР (1987). Сябра БНФ «Адраджэнне», узначальваў камісію па адукацыі (1993)[2]. З 1987 года працуе ў Інстытуце мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вядучы навуковы супрацоўнік.
Даследуе гісторыю і тэорыю літаратуры, гісторыю Беларусі, сучасныя праблемы ўлады і дзяржаўнасці, міжнародныя адносіны. Доктар філалагічных навук (2001), прафесар (2013).
З 2015 года — дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У 1997 годзе міліцыя арыштавала Івана Саверчанку, бо ён гаварыў па-беларуску[3].
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Астафей Валовіч: гісторыка-біяграфічны нарыс. — Мн., 1992.
- Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега. — Мн., 1992.
- Старажытная паэзія Беларусі (XVI — першая палова XVII ст.). — Мн., 1992.
- Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар. — Мн., 1993; На сумежжы культур: Рэнесанс, Рэфармацыя і ранняе барока // Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей. — Мн., 1993. — Кн.1. — С. 87—203.
- Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі. — Мн., 1994.
- Aurea mediokritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. — Мн., 1998.
- «Эпісталярная спадчына Філона Кміты-Чарнабыльскага» (2006)
- «Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI—XVII стст.» (2012)
Укладальнік[правіць | правіць зыходнік]
- Старажытная беларуская літаратура (2007)
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- Узнагароджаны прэміяй імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (1999).
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2012).
- Лаўрэат Міждзяржаўнай прэміі «Зорка Садружнасці» (2017)[4].
Зноскі
- ↑ Прэзентацыя і перадача ў дар кніг, якія выйшлі пры падтрымцы МФГС(недаступная спасылка) // Iнтернэт-партал Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi, 2009-09-21
- ↑ Кто есть кто в Беларуси: САВЕРЧЕНКО Иван Васильевич
- ↑ Парушэнні моўных правоў
- ↑ Лауреатом премии «Звезды Содружества» стал белорусский ученый Иван Саверченко
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Саверченко Иван // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- І. В. Саверчанка. Да 50-годдзя з дня нараджэння : Архівавана 21 чэрвеня 2013. віртуальная выстава на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі
- Эксперт, утверждавший о 200-летней российской оккупации Беларуси, получил «Звезду Содружества» и 2 млн российских рублей
- «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі»(недаступная спасылка) (1993)
- Нарадзіліся 2 красавіка
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
- Супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ
- Дактары філалагічных навук
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Члены Партыі БНФ
- Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Мовазнаўцы Беларусі
- Гісторыкі Беларусі