Уладзімір Мікалаевіч Шылянок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Шылянок
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1937(1937-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 2021(2021-12-05) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, урач
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1975)
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
нагрудны знак «Вынаходнік СССР» Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь Выдатнік аховы здароўя СССР

Уладзімір Мікалаевіч Шылянок (6 чэрвеня 1937, в. Астроўна, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 5 снежня 2021) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960; аспірантура, 1965).

Працаваў у Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы (Віцебская вобласць; 1960—1962, в. а. загадчыка хірургічнага аддзялення), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1965, прафесар кафедры факультэцкай хірургіі, у 1975—2020 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: паталогіі шчытападобай залозы і іх хірургічнае лячэннне; абдамінальная хірургія; таракальная хірургія; арганазахоўваючыя аперацыі; метад праграмаваных санацый брушной поласці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2018), медаль «За працоўныя заслугі» (2008), знакі «Выдатніку аховы здароўя», «Вынаходнік СССР» і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Глюкокортикоидная функция надпочечников при операциях на щитовидной железе : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / В. Н. Шиленок. ― Витебск, 1965.
  • Владимир Николаевич Шиленок (к 80-летию со дня рождения) // Новости хирургии. — 2017. — Т. 25, № 4. — С. 437—438.
  • Владимир Николаевич Шиленок (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2007. — № 7. — С. 79.
  • Владимир Николаевич Шиленок (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 1997. — № 8. — С. 58.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]