Уладзімір Міхайлавіч Кавалёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Міхайлавіч Кавалёў
Дата нараджэння 19 мая 1940(1940-05-19) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці біёлаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар

Уладзімір Міхайлавіч Кавалёў (нар. 19 мая 1940 года ў в Пнеўшчына Горацкага раёна) — беларускі навуковец, доктар біялагічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Студенецкaй СШ працаваў у 1958—1960 гг. памочнікам экскaватaршчыка, а затым экскaваторшчыкам у Смалявіцкай СМУ меліярацыі Мінскай вобласці. У 1965 годзе скончыў факультэт аграхіміі і глебазнаўства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1965 па 1966 гг. працаваў загадчыкам Краснапольскай аграхімічнай лабараторыі Магілёўскай вобласці. У 1966 годзе быў прыняты на працу асістэнтам кафедры раслінаводства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1967 годзе быў пераведзены на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка праблемнай лабараторыі кафедры раслінаводства і вёў заняткі са студэнтамі з пагадзіннай аплатай. З 1968 па 1971 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры раслінаводства акадэміі. У 1971 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму «Сутачная перыядычнасць росту і ход фарміравання ўраджаю азімай пшаніцы». З 1971 працаваў старшым навуковым супрацоўнікам праблемнай лабараторыі харчавання раслін пры кафедры раслінаводства акадэміі, а затым пераехаў у Маскву. У Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева працаваў на кафедры сельскагаспадарчай біятэхналогіі і загадваў лабараторыяй рэгулятараў росту раслін. У 1996 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара біялагічных навук на тэму «Агрaфiзiческaе абгрунтаванне параметраў комплекснай мадэлі патэнцыйнай прадуцыўнасці кармавых культур і метады яе павышэння экзагеннымі рэгулятарамі росту». Прафесар з 1997 года.

Уклад у навуку[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 300 навуковых прац, атрымана 2 аўтарскіх пасведчанні і 2 патэнта.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Залаты медаль імя К. А. Ціміразева
  • Прысвоена званне «Изобретатель СССР».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Прогнозирование и программирование урожаев. — М.:1987.
  • Экологические основы рационального использования сенокосов и пастбищ/ в соавт.- М.:1988.
  • Теоретические основы оптимизации формирования урожая /в соавт. — М.: 1997.
  • Теория урожая / 3-е- изд., перераб. и доп. — М.: 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Владимир Михайлович Кавалёв // Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах Кн.1. Учёные -земляки. - Горки.: 2013. — С. 93—94.