Перайсці да зместу

Уладзімір Уладзіміравіч Кандрусевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Кандрусевіч
Дата нараджэння 1976
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Пятровіч Кандрусевіч
Род дзейнасці мастак-манументаліст
Член у

Уладзімір Уладзіміравіч Кандрусевіч (нар. 1976, Мінск) — беларускі мастак, працуе ў станковым і манументальным жывапісе.

Сын беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча, па маці ўнук жывапісца Натана Воранава.[1]

Скончыў манументальнае аддзяленне мастацкага факультэта БДАМ. Навучаўся ў Германіі, стажыраваўся ў Італіі, асвойваў ва Фларэнцыі жывапісныя прыёмы эпохі Адраджэння. Жыве ў Мінску. Член Беларуская саюза мастакоў.[1]

Удзельнічаў у роспісе многіх беларускіх касцёлаў — у асноўным ствараў фрэскі. Працаваў у акадэмічных майстэрнях Міхаіла Савіцкага.[1]

Творы станковага і манументальнага жывапісу экспанаваліся на беларускіх і міжнародных выставах. Асобныя творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях.[1]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]