Перайсці да зместу

Уладзімір Цімафеевіч Курыленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Цімафеевіч Курыленка
Дата нараджэння 25 снежня 1924(1924-12-25)
Месца нараджэння вёска Бабінічы, Віцебскі раён, Віцебская вобласць, БССР
Дата смерці 13 мая 1942(1942-05-13) (17 гадоў)
Месца смерці Смаленская вобласць, РСФСР
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў партызаны
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Уладзімір Цімафеевіч Курыле́нка (25 снежня 1924, вёска Бабінічы, Віцебскі раён13 мая 1942, Смаленская вобласць) — партызан-падрыўнік партызанскага атрада І. Р. Шлапакова ў Смаленскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (01.09.1942[1], пасмяротна).

Магіла У. Ц. Курыленка ў Смаленску ў Скверы памяці Герояў

Скончыў сярэднюю школу ў горадзе Веліж. Жыў у вёсцы Парэчча Смаленскага раёна.

З ліпеня 1941 У. Ц. Курыленка партызан-падрыўнік партызанскага атрада І. Р. Шлапакова, які дзейнічаў на тэрыторыі Смаленскай вобласці. У. Ц. Курыленка падарваў некалькі аўтамашын, 2 гарматы, пусціў пад адхон 4 эшалоны праціўніка. 13 мая 1942 года, вяртаючыся з чарговага задання, трапіў у засаду і быў цяжка паранены, памёр ад ран.

Быў пахаваны ў месцах баёў (у вёсцы Выстаўка Дзямідаўскага раёна Смаленскай вобласці. У 1947 годзе прах Героя перанесены і перапахаваны ў горадзе Смаленску ў Скверы памяці Герояў ля Крамлёўскай сцяны.

  • У гонар У. Ц. Курыленка названы сквер у Смаленску і вуліцы ў Смаленску і Веліжы, Раслаўлі і буксір Міністэрства марскога флоту.
  • Мемарыяльныя дошкі на будынках школ у Веліжы і сяле Каспля Смаленскай вобласці.
  • Абеліск на месцы гібелі.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш.. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз. (руск.)
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)